wd wp Пошук:

Смальянскі сельсавет

Смалья́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Смальяны.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Смальянскі сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Смальяны. 24 верасня 1926 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Смальянскага местачковага Савета.

27 верасня 1938 года ўтвораны зноў як Смалянскі сельсавет у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці БССР у сувязі з ліквідацыяй Смальянскага местачковага Савета. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шыбецкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Талачынскага раёна, з 12 лютага 1965 года — у складзе Аршанскага раёна. 18 красавіка 2000 года вёска Смаляны перайменавана ў Смальяны, а сельсавет — у Смальянскі. 24 верасня 2011 года вёска Агранамічная была ўключаная ў склад Смальянаў[2].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1886 чалавек[3], з іх 93,7 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Оршанского районного Совета депутатов от 24.09.2011 г. № 29 Об упразднении деревни Агрономическая и изменении границ агрогородка Смольяны Смольянского сельсовета Архівавана 10 мая 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Коханаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1938 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be