Сокарава (вёска)
Со́карава[1] (трансліт.: Sokarava, руск.: Сокорово) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ульскага сельсавета. Да 2004 года цэнтр Сокараўскага сельсавета[2].
Геаграфія
На паўднёвым беразе возера Паўазер’е, на аўтамабільнай дарозе Ула—Лепель. За 32 кіламетры на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 82 кіламетры ад Віцебска, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі[3].
Гісторыя
Перад вайной у вёсцы жыло 322 чалавек у 61 двары[4].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 60 дамоў, забіта 8 чалавек[4].
Насельніцтва
- 416 жыхароў, 177 двароў (2001)[3].
Інфраструктура
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- 1 2 БелЭн, 2002
- 1 2 Сокорово (руск.)
Літаратура
- Сокарава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 78. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.