Старакапыльскі сельсавет
Старакапы́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Стары Капыль.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Капыльскага (15 населеных пунктаў: Амерыка, Асмолы, Дусаеўшчына, Змаганне, Красны, Навасельцы, Нізкавічы, Новая Палянка, Раскошша, Стары Капыль, Чырвоная Горка, Юрздыка, Якусоўшчына, Янава і пасёлак саўгаса імя Дзяржынскага), Слабада-Кучынскага (7 населеных пунктаў: Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына, Мельнічкі, Мірава, Руднічкі) і Бабаўнянскага (Думічы) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 23 населеныя пункты.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капыльскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.