Стараселле (Крупскі раён)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Стараселле.
Старасе́лле[1] (трансліт.: Starasiellie, руск.: Староселье) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ігрушкаўскага сельсавета.
За 9 км на паўночны захад ад Крупак, каля ракі Блудыні[2].
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў сярэдзіне XVIII стагоддзя як фальварак Стараселле Крупскага графства князёў Сангушкаў. Аднаасобны іх уладальнік, вялікі маршалак літоўскі Павел Караль Сангушка памёр у 1750 годзе, частку маёнткаў ён запісаў жонцы Барбары з роду Дунінаў, а рэшту сынам Юзафу Паўліну, Гераніму і Янушу. Сярод іншага паміж сынамі быў падзелены і маёнтак Крупка, або Крупскае графства, з фальваркам Стараселле, дваром і сялом Шыйка, мястэчкам Крупка, а таксама суседнія Талочынскае графства і Смалянскае княства, якія разам утваралі так званыя «беларускія маёнткі» Сангушкаў.
У XIX стагоддзі фальварак Стараселле адносіўся ўжо да маёнтка Грушка і быў ва ўладанні памешчыка Льва Стахоўскага. Леў Стахоўскі вядомы найперш актыўным удзелам падрыхтоўкі паўстання Кастуся Каліноўскага ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерніў 1862 годзе.
У 1884 годзе маёнтак Стараселле належыў ужо палкоўніку Антосю Леановічу Брадоўскаму.
З 1924 года да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Жаберыцкага сельсавета[3].
Галоўным святам вёскі лічылася Троіца — 12 чэрвеня, на які прыязджалі родныя жыхароў Стараселля з усіх ваколіц. Тутэйшых дзяцей і падлеткаў у гэты час жыхары суседскіх вёсак называлі «старасельскае бычча».
У 2009 годзе паселішчу нададзены статус аграгарадка[4].
Насельніцтва
- 2001 год — 91 двор, 242 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 14—15. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 февраля 2009 г. № 94 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 158. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стараселле (Крупскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.