Старая Беліца (Гомельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Старая Беліца. Стара́я Бе́ліца[1] (трансліт.: Staraja Bielica, руск.: Старая Белица) — вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Урыцкага сельсавета. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Старабеліцкага сельсавета[2].
Геаграфія
Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны захад ад Гомеля[3], за 12 км ад чыгуначнай станцыі Уза[3], за 4 км ад аўтамабільнай дарогі М8 (E95)[4].
Непадалёк працякае рэчка Белічанка (прыток Узы).
Гісторыя
Вёска Старая Беліца ўваходзіла ў склад валадарстваў Вялікага княства Літоўскага. У 1775 годзе была падораная імператрыцай Кацярынай II князю М. Кантгаўзену, у якога і купіў Старую Беліцу ў пачатку XIX ст. для свайго сына Міхала Станіслаў Солтан-Перасвет (з старажытнага княжага роду). У 1777 г. у цэнтры вёскі была пабудаваная праваслаўная Мікалаеўская царква, якая ў цяперашні час з’яўляецца помнікам архітэктуры (ахоўваецца дзяржавай).
Да 2006 года вёска Старая Беліца была цэнтрам Старабеліцкага сельсавета.
Насельніцтва
- 1773 год — 490 жыхароў, 47 двароў;
- 1875 год — 666 жыхароў, 150 двароў:
- 1886 год — 664 жыхары, 110 двароў;
- 1926 год — 635 жыхароў, 194 двары;
- 2001 год — 576 жыхароў, 333 двары[3].
Вядомыя асобы
- Георгій Васілевіч Штыхаў (1927—2018) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1983).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
- Старая Беліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 160.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 18. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-122. Выданне 1976 г. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старая Беліца (Гомельскі раён)
- Рашэнне аб ліквідаваны Дзятлавіцкага і Старабеліцкага сельсаветаў.
- Старонка на сайце Гомельскага райвыканкама Архівавана 2 сакавіка 2009.
- Старая Беліца на сайце «Радзіма.орг»
- Старая Беліца на сайце «Глобус Беларусі» (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.