wd wp Пошук:

Старое Сяло (Віцебскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Старое Сяло. Старое Сяло — вёска ў Лятчанскім сельсавеце Віцебскага раёна, на аўтадарозе Р20 Віцебск — Полацк; чыгуначная станцыя на лініі Віцебск — Полацк. За 24 кіламетры на захад ад Віцебска.

Гісторыя

У пачатку XVI стагоддзя вядома як баярская ўласнасць у Віцебскім павеце ВКЛ. У 1523 годзе баярыня А. Мастычына і яе сын Ю. Сянкевіч прадалі Старое Сяло віцебскаму ваяводу і каралеўскаму маршалку І. Б. Сапегу. З XVIII стагоддзя маёнтак Лускінаў, у склад якога ўваходзілі таксама вёска Плетніца і Запруддзе. У 1846 годзе ў Старым Сяле дзейнічала крупадзёрка, вадзяны млын, кузня, карчма, штогод адбываліся кірмашы, з 1865 года — народнае вучылішча, з 1886 года — валасное праўленне, паштовая станцыя, школа.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Старасельскага сельсавета Лосвідскага раёна, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне, з 26 сакавіка 1927 года ў Віцебскім раёне.

У часы Вялікай Айчыннай вайны пад нямецкай акупацыяй. З лета 1941 года ў вёсцы дзейнічала група падпольшчыкаў на чале з П. К. Ляхоўскім[1].

З 22 жніўня 1960 года Старое Сяло ў складзе Лятчанскага сельсавета.

Насельніцтва

  • 481 жыхар, 125 двароў (1941)
  • 611 жыхароў, 245 двароў (1969)
  • 534 жыхары, 224 двары (2001)

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Аддзяленне сувязі

Славутасці

Вядомыя асобы

  • Генадзь Якаўлевіч Бяляеў (нар. 1939) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1975), дацэнт (1978), прафесар (1998).

Зноскі

  1. Дарафеенка, Н. І. Віцебскае патрыятычнае падполле / Н. І. Дарафеенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 319—320.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be