Стары Свержань
Стары́ Све́ржань[1] (трансліт.: Stary Svieržań, руск.: Старый Свержень) — аграгарадок у Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. З 24 снежня 2011 года з’яўляецца цэнтрам Старасвержанскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Стоўбцы, за 81 км ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Стоўбцы[2]. Каля аграгарадка пралягае аўтамабільная дарога Р2 і працякае рака Залужка.
Гісторыя
Двор Свержань (старабел.: Свержно) у Новагародскім павеце быў цэнтрам павета ў другой палове XV стагоддзя. Побач да канца XVI стагоддзя існаваў замак.
Назву двор атрымаў ад ракі Свержанкі, што побач. Каля двара існавала вёска Свержань, якая пазней стала сучасным Старым Свержанем. Мястэчка Свержань (з XVIII стагоддзя — Новы Свержань) сфармавалася пазней, у сярэдзіне XVI стагоддзя, за 3 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе Нёмана.
Першы ўспамін Свержаня адносіцца да 1428 года, калі вялікі князь Вітаўт падараваў яго, разам з іншымі дварамі павету жонцы Юліяніі[3]. Пры вялікім князю Казіміры двор належаў князю Андрэю Мажайскаму, потым пэўны час належаў вялікаму князю Аляксандру, а ў 1495 годзе — маршалку літоўскаму Яну Літавору Храптовічу. У 1568 годзе ўладальніца Ганна Осцікава Любецкая прадала частку двара і замка Астафію Валовічу.
У 2009 годзе Стары Свержань быў перададзены з Навасвержанскага сельсавета ў склад Залужскага сельсавета[4], які ў 2011 годзе быў перайменаваны ў Старасвержанскі.
Насельніцтва
Прадпрыемствы
СВК «Агранёманскі» — валаўтвараючае прадпрыемства ў раёне па вытворчасці зерня і цукровага бурака.
Славутасці
Старасвержанская царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пабудавана на месцы страчанага ў 1989 годзе храма другой паловы XVIII стагоддзя[5]. Каля царквы размешчаны валун, на якім выдзеўбаны надпіс «Старая Свержень, 1482» — дата першай згадкі мястэчка ў летапісах[6][7].
Вядомыя асобы
- Вольга Міхайлаўна Шэлег (1931—1965) — беларускі мовазнавец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стары́ Све́ржан, Стары́ Све́ржынь
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
- ↑ Любавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута: исторические очерки / Матвея Любавского. — М.: Университетская типография, 1892. — [2], VI, VIII, 884, C с. — С. 127—128.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30.10.2009 № 219 «Об изменении административно-территориального устройства Минской области»
- ↑ Стары Свержань на сайце Radzima.org
- ↑ Церковь Рождества Пресвятой Богородицы (руск.)
- ↑ Стары Свержань на сайце Radzima.org
Літаратура
- Стары Свержань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 164.
- Шаблюк В. Замак у Свержні // З глыбі вякоў. Наш край. Вып. 2. — Мн., 2002. ISBN 985-08-0515-3. С. 27—31.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 20. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
- Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стары Свержань
- Гісторыя старасвержанскай школы Архівавана 23 кастрычніка 2016. (руск.)
- Стары Свержань на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.