Старыя Грамыкі
Стары́я Грамы́кі[1] (трансліт.: Staryja Hramyki, руск.: Старые Громыки) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[2].
Знаходзіцца на правым беразе ракі Беседзь, за 22 км на поўдзень ад Свяцілавічаў. У 1992 годзе вёска адселена ў сувязі з аварыяй на ЧАЭС.
Гісторыя
Упершыню ў гістарычных крыніцах вёска ўзгадваецца ў 1609 годзе. З 1726 года вядома як баярская ваколіца Грамыкі, у той час на 21 двор. Вёска Старыя Грамыкі адміністрацыйна адносіліся да Чачэрскага староства Рэчыцкага павета Менскага ваяводства ВКЛ.
Насельніцтва
- 1897 год — 519 жыхароў
- 1910 год — 66 жыхароў
- 1969 год — 211 жыхароў
- 1989 год — 112 жыхароў
- З 1992 года насельніцтва няма
Вядомыя выхадцы
- Андрэй Грамыка — савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат
- Аляксандр Сямёнавіч Грамыка (нар. 1937) — беларускі пісьменнік, Заслужаны работнік МУС СССР.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Веткаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.