wd wp Пошук:

Свяцілавіцкі сельсавет

Свяці́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Свяцілавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Глухаўскага сельсавета, і рэарганізаваны ў Свяцілавіцкі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе сельсавет рэарганізаваны ў беларускі. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 27 жніўня 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэчкаўскага сельсавета, 23 кастрычніка 1997 года — тэрыторыя скасаванага Навілаўскага сельсавета. У 2009 годзе скасавана вёска Скачок[1], у 2011 годзе — вёскі Акшынка, Быкавец, Габраўка, Гарусты, Гута, Новаіванаўка, Новы Малкаў, Петраполле, Рудня-Гулева, Рудня-Шлягіна, Рыслаўль, Рэчкі, Стары Малкаў, Старыя Грамыкі, Сымонаўка, Сяліцкая, Ухова, Хізы, пасёлкі Залужжа, Зарэчча, Камылін, Несцераўка, Падлогі, Падлужжа, Першамайскі, Пралетарскі, Усохі[2], у 2017 годзе — пасёлак Малінаўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1037 чалавек[4], з іх 92,3 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5].

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. Свяцілавічы апынуліся на мяжы зоны высокага радыяцыйнага забруджвання. У 2004 годзе забруджванне глебы цэзіем-137 складала 19,38 Кі/км², стронцыем-90 — 0,43 Кі/км².

Зноскі

  1. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 125 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 22 студзеня 2021.
  2. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021.
  3. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 15 сентября 2017 г. № 137 Об упразднении сельских населенных пунктов Архівавана 6 чэрвеня 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаўскага р-на. У 2-х кн.» Мінск, 1997 г., кн.1-2;
  • «Список населенных мест Гомельского округа», Гомельское окружное статистическое бюро, г. Минск, 1927 г., с. 70-71;
  • «Гісторыя Беларусі (у шасці тамах). Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.)», г. Мінск, «Экаперспектыва», 2004 г., Т. 3, с. 302-303;
  • Марцэлеў С. В., рэдкалегія: Пашкоў Г. П. (галоўны рэдактар) і інш., “Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя”, г. Мінск, БелЭн., 2004 г., ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0, Гомельская вобласць Т. 1, кн. 1, с. 213—214, 253.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Веткаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свяцілавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Веткаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be