wd wp Пошук:

Стоневічы

Сто́невічы[1] (трансліт.: Stonievičy, руск.: Стоневичи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.

Гісторыя

У ХVII стагоддзі маёнтак і вёска Стоневічы ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 годзе маёнтак належаў Ф. Длускаму, 1 дым. У 1735 годзе адносіліся да Дудскай парафіі (храм — Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, в. Дуды).

У другой палове ХІХ стагоддзя вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 годзе 34 рэвізскія душы, у складзе маёнтка Іўе графіні Замойскай. З сярэдзіны ХІХ стагоддзя ў Іўеўскім графстве. Паводле перапісу 1897 года налічвалася 19 двароў і 147 жыхароў. У 1905 годзе ў вёсцы 157 жыхароў, 164 дзесяціны зямлі, у фальварку Замойскіх 16 жыхароў, 117 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гадах у Іўеўскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе ў вёсцы 27 двароў, 138 жыхароў, у фальварку 2 двары, 30 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 года вёска (21 двор, 173 жыхары) і хутар (9 двароў, 41 жыхар) у Старчаняцкім сельсавеце Іўеўскага раёна. З 1952 года ў складзе калгаса «Ураджай». З 1961 года ў Іўеўскім пасялковым, а з 1962 года Морынскім сельскім Савеце і ў калгасе «Нёман». У 1970 годзе 109 жыхароў, у калгасе «Прынёманскі». У 1999 годзе 28 двароў, 47 жыхароў. З 1986 года ў зоне радыяцыйнага кантролю.

18 красавіка 2017 года пасля скасавання Морынскага сельсавета вёска далучана да Іўеўскага сельсавета.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Іўеўскага раёна / рэд. Крэнь І.П. — Мн: БЕЛТА, 2002.— 510 с. ISBN 985-6302-45-5. — С. 477.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be