Іўеўскі сельсавет
І́ўеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 2000 г. гарадскі пасёлак) Іўе (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лукашынскага сельсавета[1].
3 мая 1962 года Дайлідскі сельсавет перайменаваны ў Іўеўскі, цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Іўе. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Морынскага сельсавета (19 населеных пунктаў: аграгарадок Морына, вёскі Бурдукі, Вялікія Сонтакі, Галенава, Галяноўка, Дуды, Дындылішкі, Залейкі, Збойск, Каўкелі, Крывічы, Лугавая, Малыя Сонтакі, Масткі, Навасёлкі, Паўлавічы, Старчаняты, Стоневічы, Яславічы)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 2008 чалавек[3], з іх 70,6 % — беларусы, 27,8 % — палякі, 1,0 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 245 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1962 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.