Стрэшын
Стрэ́шын[2] — гарадскі пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, на правым беразе Дняпра. Злучаны аўтадарогамі з Жлобінам, Рэчыцай, Светлагорскам. У 21 км ад Жлобіна, 105 км ад Гомеля. Насельніцтва 1 213 чал. (2017)[1].
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў «Спісе гарадоў далёкіх і блізкіх» (кан. 14 ст.). У 1399 годзе падараны Вялікім князем літоўскім Вітаўтам Віленскаму капітулу. У 16—17 стст. неаднаразова разбураны. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Рагачоўскага павета, мястэчка, уладанне графа Остэрмана. У 1924—1927 і 1939—1955 гг. цэнтр Стрэшынскага раёна, у 1927—1939 і з 1956 г. у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, з 1938 года гарадскі пасёлак.
Насельніцтва
Эканоміка
Цагельня, лясніцтва.
Славутасці
- Стрэшынскі замак
- Стрэшынская Пакроўская царква
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
На ўскраіне вёскі гарадзішча 12 ст.
Вядомыя ўраджэнцы
- Дзмітрый Васільевіч Бярнацкі (1912—1945) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза.
- Іаан Кармянскі (1837—1917) — протаіерэй, кананізаваны Беларускай праваслаўнай царквой у ліку праведных.
- Васіль Рагаўцоў (нар. 1952) — беларускі паэт, мовазнавец, доктар філалагічных навук (2003), прафесар (1993), заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).
- Уладзімір Яўцехавіч Сінякоў (нар. 1947) — беларускі палітык.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 3 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 218. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стрэшын
-
Геаграфічныя звесткі па тэме Стрэшын на OpenStreetMap
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты на Дняпры Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жлобінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1956 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1939 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Жлобінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.