Сумгаіт
Сумгаіт (азерб.: Sumqayıt) — горад (з 1949) у Азербайджане, на ўзбярэжжы Каспійскага мора, за 30 км на поўнач ад сталіцы Азербайджана — Баку. Трэці па плошчы (пасля Баку і Гянджы) горад Азербайджана, з 2010 года — другі па колькасці насельніцтва.
У горадзе развіваюцца хімічная (АТ «Арганічны сінтэз», АТ «Хімпрам»), металургічная (трубапракатны, алюмініевы заводы), машынабудаўнічая, лёгкая, харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.
Гісторыя
Горад быў створаны ў 1949 годзе на месцы невялікага паселішча ў сувязі з развіццём хімічнай і металургічнай прамысловасці ў рэспубліцы. У 1960 годзе насельніцтва новага горада складала 65 тысяч чалавек. Колькасць насельніцтва імкліва расла і ў 1980-х гадах у Сумгаіце пражывала ўжо чвэрць мільёна чалавек, у горадзе стаў востра адчувацца недахоп жылля.
27—29 лютага 1988 года ў горадзе адбыўся армянскі пагром, які стаў адным з першых актаў этнічнага гвалту ў найноўшай савецкай гісторыі. Паводле афіцыйных даных Генеральнай пракуратуры СССР, у ходзе беспарадкаў у Сумгаіце загінула 26 грамадзян армянскай і 6 грамадзян азербайджанскай нацыянальнасці, больш за сто чалавек было паранена.
Гарады-пабрацімы
- Актау, Казахстан
- Бары, Італія
- Беласток, Польшча
- Генуя, Італія
- Далас, ЗША
- Дамадзедава, Расія
- Джэйхан, Турцыя
- Людвігсгафен-ам-Райн[d], Германія (1987)
- Лінц, Аўстрыя
- Магілёў, Беларусь
- Нявіннамыск, Расія
- Пітэшты, Румынія
- Руставі, Грузія (1952)[1][2]
- Чаркасы, Украіна
- Чжучжоу[d], Кітай
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.