wd wp Пошук:

Суражскі сельсавет (Віцебскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Суражскі сельсавет. Су́ражскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Сураж.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Сураж. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 27 верасня 1938 года Сураж атрымаў статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарасенкі, сельсавет перайменаваны ў Тарасенскі сельсавет[1].

20 чэрвеня 2013 года Суражскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт, без Суража) — 717 чалавек[3], з іх 85,9 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 4 снежня 2021.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Суражскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be