Тарасенкі (Віцебскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тарасенкі.
Тара́сенкі[1] (трансліт.: Tarasienki, руск.: Тарасенки) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Усвяча. За 46 км на паўночны ўсход ад Віцебска. Уваходзіць у склад Запольскага сельсавета.
Гісторыя
У 1950 годзе была створана сельскагаспадарчая арцель імя Малянкова. З 16 ліпеня 1954 года да 22 снежня 1960 года вёска была цэнтрам Тарасенскага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У 1957 годзе сельскагаспадарчая арцель атрымала назву «Зара». З 22 снежня 1960 года вёска ў складзе Запольскага сельсавета Суражскага (з 20 студзеня 1960 года — Віцебскага, з 22 снежня 1962 года — Лёзненскага) раёна Віцебскай вобласці. У 1963 годзе сельскагаспадарчая арцель зноў змяніла назву на «Усход». З 2 жніўня 1966 года вёска зноў увайшла ў склад Віцебскага раёна. З 1969 да 2003 года на базе сельскагаспадарчай арцелі «Усход» працаваў калгас «Усход», які ў 2003 годзе быў пераўтвораны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Тарасенкі» (СВК «Тарасенкі»). У 2012 годзе стратнае СВК «Тарасенкі» было перададзена ва ўласнасць ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»[2].
Насельніцтва
- 204 жыхары, 64 двары (2002).
Інфраструктура
- Пачатковая школа
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Абеліск у гонар 1-й Беларускай партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў наваколлі вёскі
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Еще одна ферма Витебского района примет 200 голов крупного рогатого скота(руск.) (недаступная спасылка). Жыццё Прыдзвіння (18 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 10 лістапада 2020.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.