Сурканты
Сурканты́[1] (трансліт.: Surkanty, руск.: Сурконты) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Больцішскага сельсавета. 15 гаспадарак, 33 жыхары (2013).
Гісторыя
Вядомы з XVI ст. У 1567 г. сяло ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць; маёнтак, уласнасць Лідскага зямяніна Андрэя Мікалаевіча, які ставіў у войска 1 каня. У 1690 г. ўладанне Суркантаў.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У сярэдзіне ХІХ ст. ваколіца ў Радунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, у складзе дзяржаўнага маёнтка Эйшышкі; 6 рэвізскіх душ аднадворцаў. У 1905 г. 240 дзесяцін зямлі.
3 1921 г. ў складзе Польшчы, аколіца ў Радунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
3 лістапада 1939 г. ў БССР. 3 15.1.1940 г. ў Радунскім раёне Баранавіцкай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Слабодкаўскім сельсавеце. З канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі.
23.8.1944 г. на хутары быў акружаны атрад «Котвіча» (Мацея Калянкевіча, падпалкоўніка польскай арміі) з Арміі Краёвай. У баі з ротай 3-га батальёна НКУС атрад быў ліквідаваны. Яны страцілі 57 чалавек, у тым ліку М. Калянкевіча, 6 ручных кулямётаў, 3 аўтаматы, 22 вінтоўкі, радыёстанцыю і інш. У гэтым баі загінуў камандзір роты НКУС старшы лейтэнант П. Карняйкоў.
3 25.12.1962 г. ў Воранаўскім раёне, з 11.1.1972 г. ў Старасмільгінскім, з 24.4.1978 г. ў Больцішскім сельсаветах, у калгасе «Праўда», працавала ферма. У 2014 г. ў складзе СВК «Больцішкі».
Насельніцтва
- 1897 — 134 чал., 25 двароў.
- 1905 — 161 чал.
- 1921 — 81 чал., 17 двароў.
- 1940 — 166 чал.
- 1960 — 122 чал.
- 1970 — 105 чал.
- 2004 — 47 чал., 19 гаспадарак.
- 2013 — 33 чал., 15 гаспадарак.
Страчаная спадчына
- Могілкі жаўнераў Арміі Краёвай, знішчаны 25 жніўня 2022 года[2]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Су́рканты
- ↑ glosznadniemna.pl
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сурканты
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.