Сычыкі (Брэсцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сычыкі. Сычыкі — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Лышчыцкага сельсавета.
Гісторыя
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска — цэнтр маёнтка княгіні Яблонскай (у першым шлюбе Сапега) у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі 1833 года ў маёнтку, складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. Уласнасць графіні П. Грабоўскай. У 1905 годзе вёска у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Непадалёку ад яе знаходзіўся маёнтак.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
4 верасня 1972 года далучана да вёскі Вельямовічы[1].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- 1905 — 135 жыхароў, у маёнтку — 44 жыхары.
- 30 верасня 1921 — 11 двароў, 41 жыхар.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.