Сідаравічы (Мядзельскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сідаравічы.
Сі́даравічы[1] (трансліт.: Sidaravičy, руск.: Сидоровичи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Гісторыя
- 1846 г. — існавалі 2 вёскі Сідаравічы ў Занарацкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні. Адна з іх налічвала 12 двароў і 98 жыхароў, а другая — 16 двароў і 146 жыхароў.
- 1904 г. — ужо адна вёска з насельніцтвам у 150 жыхароў. У вёсцы працавала царкоўнапрыхадская школа, дзе ў 1896/97 навучальным годзе навучаліся 19 хлопчыкаў.
- 1908 г. — вёска налічвала 170 жыхароў.
- У сакавіку 1916 г. падчас Першай сусветнай вайны напярэдадні Нарачанскай аперацыі ад заходняга берага возера Нарач ля вёскі размяшчалася пазіцыя 75-й нямецкай рэзервнай дывізіі.
- 12 кастрычніка 1940 г. вёска ўвайшла ў склад Занарацкага сельсавета Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 г. — Маладзечанскай). У 1940 годзе вёска налічвала 41 двор і 169 жыхароў.
- У верасні 1943 г. падчас Другой сусветнай вайны гітлераўскія захопнікі спалілі вёску (41 двор) і забілі 4 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўлена.
- 1948 г. — створаны калгас «Змагар».
- З 1950 па 1973 гг. вёска з’яўляецца цэнтрам узбуйненага калгасу «Змагар», у які ўваходзілі 5 вёсак. З 27 кастрычніка 1973 года вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Шлях да камунізму» з цэнтрам у вёсцы Занарач.
- 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці.
- У 1960 годзе насельніцтва вёскі складала 131 жыхара.
- Па стане на 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 33 двары і 116 жыхароў.
На 30 лістапада 2007 г. вёска налічвала 43 жыхароў[2].
Інфраструктура
У вёсцы знаходзіцца крама.
Помнікі
У 1965 г. у гонар ушанавання памяці 26 жыхароў з вёсак былога калгасу «Змагар», якія загінулі ў баях 1941—1945 гадоў, на ўскраіне вёскі быў усталяваны абеліск.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Занарочский сельсовет. Местная повестка на XXI век. / авторы составители Наранович М. Г., Сивограков О. В., Минск: ОДО «Новапринт», 2007. ISBN 985-6745-86-1
Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.