Сіроціна
Сіро́ціна[1] (трансліт.: Sirocina, руск.: Сиротино) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Сіроцінскага сельсавета.
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 8 км у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка і чыгуначнай станцыі Шуміліна, каля ракі Чарніца, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Р114, Н2302, Н3951.
Гісторыя
Упершыню Сіроціна згадваецца ў XVII ст. У 1669 пры тутэйшым манастыры базыльянаў з фундацыі Грабніцкіх пабудавалі царкву Нараджэння Божай Маці. Мястэчка ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У XVIII ст. Сіроціна валодаў Урбан Антоній Грабніцкі, на просьбу якога 12 студзеня 1767 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбургскае права і герб з выявай Міхаіла Арханёла. У наш час гэты даўні герб атрымала г.п. Шуміліна.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сіроціна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкім павеце Віцебскай губерні. Станам на 1836 г. у мястэчку дзейнічала 5 яўрэйскіх вучылішч[2].
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Сіроціна ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Сіроціна вярнулі БССР, дзе яно зрабілася цэнтрам сельсавета.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1838 — 404 чал. (207 муж. і 197 жан.), з іх шляхты 1 муж., духоўнага саслоўя праваслаўнага 2 муж. і 4 жан., мяшчан-хрысціян 8 муж. і 11 жан., мяшчан-іудзеяў 181 муж. і 163 жан., сялян памешчыцкіх 14 муж. і 19 жан., аднадворцаў 1 муж.[3]
- 2001 — 720 чал., 324 двары[4].
Страчаная спадчына
- Манастыр базыльянаў (XVII ст.)
- Царква Нараджэння Божай Маці (1907)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 279.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 416.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Літаратура
- Сіроціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 414. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіроціна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.