Шуміліна
Шумі́ліна[2] (афіц. транс.: Šumilina) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Шумілінскага раёна. За 40 км ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск—Полацк, аўтамабільныя дарогі на Віцебск, Полацк, Бешанковічы, Гарадок. Насельніцтва 7 502 чал. (2017)[3].
Гісторыя
У 19 стагоддзі вёска ў Ловажскай воласці Полацкага павета Віцебскай губерніі. У 1866 годзе — 5 двароў, 13 будынкаў, 38 жыхароў. Пасля будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886) мястэчка — станцыя Баболіна (да 1962 г. — Сіроціна). У пачатку 20 стагоддзя — 50 жыхароў. У скадзе РСФСР. З 1924 года у БССР — цэнтр Сіроцінскага раёна. З 1938 года гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны, з чэрвеня 1941 па 23.6.1944 г. акупіраваны. 16 верасня 1957 года ў склад Шуміліна ўключаны пасёлак торфапрадпрыемства «Дабееўскі Мох»[4]. У 1962—1966 гг. у Віцебскім раёне. 18-19 верасня 2021 года ў Шуміліна праходзіў фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021».
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Адукацыя і культура
Дзейнічаюць 2 сярэднія школы, юнацка-спартыўная школа. Ёсць Палац культуры, 2 бібліятэкі, Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Славутасці
Вядомыя асобы
- Пётр Антонавіч Акуцыёнак (1923—1943), Герой Савецкага Саюза
- Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук, беларускі дзяржаўны дзеяч
- Ганна Леанідаўна Сола, беларуская біятланістка
- Ала Сяргееўна Талкач, беларуская біятланістка
- Яўген Трафімавіч Чарвякоў (1925—2016), Герой Сацыялістычнай Працы.
- Дзмітрый Сяргеевіч Лаўрыновіч (нар. 1976) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013), дацэнт (2006).
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Грынявецкі В. Шуміліна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шуміліна
- Геаграфічныя звесткі па тэме Шуміліна на OpenStreetMap
- Здымкі на Radzima.org
- Здымкі на Globus.tut.by
- Шумілінскі райвыканкам
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.