Сіянь
Сіянь[2] — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі. Сіянь — адзін з самых знамянальных гістарычных і культурных цэнтраў Кітая, на працягу 13 дынастый быў сталіцай Кітая, у прыватнасці ў перыяды Чжоу, Цынь, Хань і Тан. Дынастыйныя сталіцы размяшчаліся звычайна ў розных месцах на невялікай адлегласці ад цэнтра сучаснага Сіяня. Горад існуе больш за 3100 гадоў, некаторы час з’яўляўся самым буйным (як па плошчы, так і па ліку жыхароў) горадам свету.
Горад Сіянь (Чан’ань) быў месцам прызначэння гандлёвых караванаў, якія ішлі па Вялікаму шаўковаму шляху ў Кітай. У наваколлях горада знаходзіцца знакамітая грабніца імператара Цынь Шыхуана і Тэракотавая армія.
З 1990 года, у адпаведнасці з планам эканамічнага развіцця Кітая для цэнтральных і паўночных рэгіёнаў краіны, Сіянь пераўтварыўся ў важны цэнтр культуры, адукацыі і прамысловасці.
Транспарт
Грамадскі транспарт
У горадзе больш 200 аўтобусных маршрутаў.
Метро
З 2011 года дзейнічае сетка метро.
Чыгунка
У Сіяне 5 вакзалаў, і будуецца шосты. Асноўным лічыцца Цэнтральны вакзал. У 2010 годзе была пабудавана высакахуткасная чыгуначная лінія працягласцю 456 км да горада Чжэнчжоу.
Аэрапорт
У прыгарадзе размешчаны міжнародны аэрапорт, самы вялікі ў рэгіёне.
Гарады-пабрацімы
- Афіны (грэч.: Αθήνα), Грэцыя
- Бірмінгем (англ.: Birmingham), Англія
- Бразіліа (парт.: Brasilia), Бразілія
- Дніпро (укр.: Дніпро), Украіна
- Дортмунд (ням.: Dortmund), Германія
- Ісфахан (перс.: صفهان), Іран
- Яганэсбург (англ.: Johannesburg), ПАР
- Каытханэ (турэцк.: Kağıthane), Турцыя
- Канзас-Сіці (англ.: Kansas City), шт. Місуры, ЗША
- Катманду (непальск.: काठमाडौं), Непал
- Квебек-Сіці (фр.: Ville de Québec, англ.: Quebec City), прав. Квебек, Канада
- Кёнджу (кар.: 경주시, 慶州市), Паўднёвая Карэя
- Кіёта (яп.: 京都市), Японія
- Кордава (ісп.: Córdoba), Аргенціна
- Куска (ісп.: Cuzco), Перу
- Лахор (урду: لاہور), Пакістан
- Нара (яп.: 奈良市), Японія
- По (фр.: Pau), Францыя
- Пампеі (італ.: Pompei, лац.: Pompeii), Італія
- Стамбул (турэцк.: Istanbul), Турцыя
- Фунабасі (яп.: 船橋市), Японія
- Эдынбург (англ.: Edinburgh), Шатландыя
- Ясы (рум.: Iaşi), Румынія
Зноскі
- ↑ Seventh National Population Census of the People’s Republic of China
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
Літаратура
- Сія́нь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 429. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сіянь
- Афіцыйны турыстычны сайт Сіяня (кіт.)
- Municipal government website Архівавана 7 красавіка 2019. (кіт.)
- Xian City Map Архівавана 1 ліпеня 2007. (260 kb, (англ.) ]
- Photos of Xi’an Архівавана 20 чэрвеня 2015. (англ.)
- Фатаграфіі Сіяня (кіт.)
- Карта Сіяня (кіт.)
- Спадарожнікавыя фатаграфіі Сіяня (Google Maps)
- Xi’an map (Chinese)
- Сіянь на сайце Руска-кітайскага клуба Архівавана 21 лютага 2010.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.