wd wp Пошук:

Тайманава

Та́йманава[2] (трансліт.: Tajmanava, руск.: Таймоново) — вёска ў Беларусі, у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Навабыхаўскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро, на аўтадарозе БыхаўРагачоў, за 12 кіламетраў на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Быхаў, 56 кіламетраў ад Магілёва.

Гісторыя

У 1924—1954 гадах цэнтр Тайманаўскага сельсавета. Да 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Лудчыцкага сельсавета[3].

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 531 чалавек у 111 дварах[4].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1944 года гітлераўцамі было спалена 111 двароў[4].

Насельніцтва

  • 538 жыхароў, 212 двароў (2002)

Інфраструктура

  • Базавая школа-сад
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

Фібула з белага металу з паселішча каля вёскі. Кіеўская культура, канец ІІ-пачатак ІІІ ст. — сярэдзіна V ст.

Каля вёскі комплекс археалагічных помнікаў Тайманава:

Зноскі

  1. Почтовый индекс населённого пункта Таймоново (Могилёвская область, Быховский район, Новобыховский сельсовет)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Та́йменава
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  4. 1 2 Таймоново (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Быхаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be