Наваельня
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Наваельня (значэнні). Наваельня[2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, пры зліцці рэк Моўчадзь і Ятранка. У 13 км да ўсходу ад Дзятлава; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 2 678 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Вядомая з XVI стагоддзя як вёска Ельня ў Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, з 1801 года мястэчка ў Навагрудскім павеце. З адкрыццём руху на ўчастку чыгункі Вільня—Лунінец у 1884 годзе — чыгуначная станцыя. 15 красавіка 1919 года часткі Войска Польскага пад кіраўніцтвам маёра Леана Завістоўскага адбіла Наваельню ў бальшавікоў[4]. У 1921—1939 гадах у складзе Польшчы, у Навагрудскім ваяводстве. З 1939 года ў БССР, з 1940 года — цэнтр Новаяльнянскага сельсавета ў Дзятлаўскім раёне. У час Вялікай Айчыннай вайны акупавана з чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1941 года[5]. З 1945 года гарадскі пасёлак, цэнтр Дзятлаўскага раёна (да 1954 года). У 1962—1965 гадах у Навагрудскім раёне.
Насельніцтва
- 1995 — 4,3 тыс. чал.[5]
- 2006 — 3,4 тыс. чал.
- 2008 — 3,3 тыс. чал.
- 2016 — 2 700 чал.[6]
- 2017 — 2 678 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Курорт рэспубліканскага значэння Наваельня.
Славутасці
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1876—1879 г., мураваная) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000702шыфр 413Г000702.
- Касцёл Сэрца Ісуса (1936)
- Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года
- Будынак чыгуначнай станцыі 1923 г.
Вядомыя асобы
- Антоні Тызенгаўз — падскарбі надворны літоўскі, гарадзенскі староста.
- Канстанцін Мікалаевіч Ільюшчыц — беларускі паэт.
- Бенядзікт Кляйноў (1926—1985) — беларускі грамадскі дзеяч.
- Аляксандр Аляксандравіч Гранкоўскі (нар. 1963) — беларускі палітык.
- Міхаіл Яфімавіч Нікіфараў (нар. 1956) — беларускі біёлаг, заолаг, эколаг.
- Віктар Міхайлавіч Анішчык — беларускі фізік.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Лех Вышчэльскі: Wstępna faza walk. В: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Выд. 1. Варшава: Bellona, 2010, сс. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5. (польск.)
- 1 2 Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Наваельня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
- Наваельня // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 511. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Наваельня
- Геаграфічныя звесткі па тэме Наваельня на OpenStreetMap
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.