wd wp Пошук:

Трабскі сельсавет

Тра́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Трабы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Расцеўшчынскага сельсавета[1]. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чэнавіцкага сельсавета, у склад зноў утворанага Юрацішкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Асіпаўка, Бокшышкі, Грушанцы, Гумнішчы, Дунічы, Келайці, Куль-Юзэфава, Кузьмянка, Ляпешкі, Мількі, Пасека, Пойдзішкі, Пунішчы, Чашэйкі і станцыя Юрацішкі[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 15 мая 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Даўгердзішскага сельсавета. 28 мая 1988 года ў склад Эйгердаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1597 чалавек[3], з іх 91,9 % — беларусы, 4,5 % — палякі, 2,3 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Юрацішкаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Іўеўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be