Фалькавічы (Лідскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фалькавічы.
Фа́лькавічы[1] (трансліт.: Faĺkavičy, руск.: Фальковичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на поўдзень ад г. Ліда. 18 гаспадарак, 23 жыхары (2015).
Гісторыя
Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года вядомы фальварак і вёска Фалькаўшчына (Falkowszczyzna), што належалі ксяндзам-дамініканам з Ельні[2].
У 1870 годзе вёска Фалькаўшчына ў Ганчарскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.
Паводле польскага перапісу 1921 г., вёска Ганчарскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, 43 жылыя пабудовы, 213 жыхароў. 3 1940 да 1954 года цэнтр Фалькавіцкага сельсавета[3]. У 1950 створаны калгас «Багатыр». Дзейнічала Фалькавіцкая пачатковая школа, працаваў магазін.
Насельніцтва
Дынаміка насельніцтва:
Зноскі ——
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
- Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9, кн. 2. Гродзенская вобласць / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.