wd wp Пошук:

Хаміцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хаміцкі сельсавет.

Хаміцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хамічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне БССР, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мартынавіцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 21 кастрычніка 1968 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Азарыцкага пассавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Замашчаны, Кавалькі, Ніканава, Хамічы і Чырвоная Слабодка.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Азарыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Калінкавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1968 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be