Холмецкі раён
Хо́лмецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926—1927 гадах. Цэнтр — вёска Холмеч.
Гісторыя
Холмецкі раён утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Рэчыцкай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Холмеч. У склад раёна ўключаны 23 сельсаветы: Артукоўскі (Арцюкоўскі), Вышамірскі, Вятхінскі, Ганчарова-Падзельскі, Завужальскі, Казіміраўскі, Калочынскі, Краснапольскі, Ленінскі, Ліпнякоўскі, Надзвінскі, Пракісельскі, Пярэдзелкаўскі (Пярэдзельскі), Рудня-Бурыцкі, Старадубкаўскі (Старадубскі), Сямёнаўскі, Уборкаўскі, Удалёўскі, Хаткаўскі, Холмецкі, Церабееўскі, Чаплінскі, Ястрабскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года скасаваны. Казіміраўскі, Ленінскі, Ліпнякоўскі, Пярэдзелкаўскі (Пярэдзельскі), Рудня-Бурыцкі, Старадубкаўскі (Старадубскі), Уборкаўскі, Удалёўскі, Хаткаўскі, Церабееўскі, Чаплінскі, Ястрабскі сельсаветы далучаны да Лоеўскага раёна, Артукоўскі (Арцюкоўскі), Вышамірскі, Вятхінскі, Ганчарова-Падзельскі, Завужальскі, Калочынскі, Краснапольскі, Надзвінскі, Пракісельскі, Сямёнаўскі, Холмецкі сельсаветы — да Рэчыцкага раёна.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.