wd wp Пошук:

Холмеч

Хо́лмеч[1] (трансліт.: Cholmieč, руск.: Холмеч) — аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Холмецкага сельсавета. Насельніцтва 1232 чал. (2004). Знаходзіцца за 29 км на паўднёвы ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Рэчыца (лінія Гомель — Калінкавічы), за 2 км на ўсход ад шашы Р32 (Лоеў — Рэчыца).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Выяўленыя археолагамі курганы XI ст. сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці з даўніх часоў. Упершыню Холмеч упамінаецца ў XVI ст. як паселішча Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Паводле попісу войска літоўскага за 1567 мясцовасць знаходзілася ў валоданні Халецкіх. Пад 1583 Холмеч упамінаецца як прыватнае мястэчка на гасцінцы Бабруйск — Чарнігаў. Паселішча значыцца ў архіўных матэрыялах пад 1598 і на карце Вялікага Княства Літоўскага (1613).

У мястэчку

У XVIXVII стст. Холмеч знаходзілася ў валоданні Валовічаў. Тут існавалі ўмацаванні, пра якія згадваецца ў сувязі з падзеямі 1649 і бітвай загонаў казакоў Падабайлы і Крычэўскага з войскамі гетмана Януша Радзівіла. 4 ліпеня 1775 у мястэчку падпісалі акт размежавання земляў па першым падзеле Рэчы Паспалітай.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Холмеч апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. На 1795 у мястэчку быў 31 двор, 2 цэрквы. На мяжы XVIIIXIX стст. тут штогод збіралася 4 кірмашы[2]. У 1811 Холмеч згарэла, з вёскі Вятхінь сюды перанеслі драўляную Пакроўскую царкву. У 1855 граф Ракіцкі валодаў у Холмечы і ваколіцах 6204 дзесяцінамі зямлі, броварам і 2 корчмамі. На 1859 у мястэчку было 127 двароў[3].

Дняпро

Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (18631864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1864 адкрылася народнае вучылішча. Дзейнічалі прыстань і паромная пераправа праз раку Дняпро. На 1885 — 95 двароў, 2 крамы. З 1888 працавала паштова-тэлеграфная кантора. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 284 двары, 2 цэрквы, капліца, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, паштовая станцыя, прыстань, хлебазапасны магазін, 60 крамаў, 3 гандлёвыя рады, 2 заезныя дамы, 3 харчэўні, карчма. Побач існавала сядзіба Холмеч (яна ж Дубровіна); меліся пільня (паравы рухавік, 18 рабочых) і аптэка.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Холмеч абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1926 Холмеч вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавета. У 1930 у вёсцы працавалі пачатковая школа, хата-чытальня, бальніца, аддзяленне спажывецкай кааперацыі, сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства, паравы млын і цагельня. На 1930 тут было 293 двары, на 2004 — 500 гаспадарак.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Інфраструктура

У Холмечы працуюць участак раённага водаканала, сярэдняя і дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, дом культуры і бібліятэка, бальніца, амбулаторыя, аптэка і аддзяленне сувязі

Забудова

План складаецца з 3 простых, паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі; іх перасякаюць 2 кароткія вуліцы. Забудова пераважна драўляная сядзібнага тыпу. У 19871991 збудавалі 348 цагляных дамоў, катэджнага тыпу, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

  • Шпіталь (пач. XX ст.)

Страчаная спадчына

  • Капліца
  • Касцёл
  • Царква

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 121.
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.
  4. Jelski A. Chołmecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 624.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. С. 45.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be