wd wp Пошук:

Пярэдзелкаўскі сельсавет

Пярэ́дзелкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Пярэдзелка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Пярэдзелкаўскі (Пярэдзельскі) сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Казіміраўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 4 ліпеня 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (3 населеныя пункты: Кашовае, Падрачыцкае і Першамайск)[1]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Страдубскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 899 чалавек[3], з іх 86,2 % — беларусы, 8,3 % — рускія, 4,3 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Пярэдзелка, вёскі Васход, Грамыкі, Казіміраўка, Первамайск, пасёлкі Барэц, Гарадок, Кашовае, Пабядзіцель, Падрачыцкае, Прагрэс і Суткова.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 284 Об изменении административно-территориального устройства Лоевского района Гомельской области Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лоеўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Холмецкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be