Хоміна (Смаленская вобласць)
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Хоміна. Хоміна (руск.: Хомино) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Казіміраўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 21 жыхар (2007).
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 11 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 14 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск, на беразе ракі Бярэзіна. За 12 км на паўночны ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.