wd wp Пошук:

Хоўхлаўскі сельсавет (Маладзечанскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хоўхлаўскі сельсавет. Хо́ўхлаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хоўхлава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Сугваздаўскага сельсавета Валожынскага раёна перададзена вёска Пекары[1], 3 жніўня 1954 года з Дорскага сельсавета Валожынскага раёна — вёска Абухаўшчына[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Гарадоцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дровашы, Куляшы, Пранчэйкава, Чэрнева, Чэрнеўшчына і Шалыгі)[3]. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадоцкага (14 населеных пунктаў: Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дзяразкі, Дровашы, Ермакі, Каменшчына, Краснаармейская, Куляшы, Пранчэйкава, Селеўцы, Чэрнева, Чэрнеўшчына, Шалыгі) і Хажоўскага (13 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Броды, Бярозаўцы, Віткоўшчына, Задварцы, Кукава, Лучанскія, Мацукоўшчына, Пекары, Сухапараўшчына, Хоўхлава, Чахі, Шараі) сельсаветаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1094 чалавекі[5], з іх 93,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Постановление Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be