wd wp Пошук:

Храмцова

Храмцо́ва[1] (трансліт.: Chramcova, руск.: Храмцово) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 49 км на паўднёвы ўсход ад г. Вілейка, за 21 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 82 км ад Мінска.

Гісторыя

У 1789 г. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ, у складзе маёнтка Забор’е Багдановічаў.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1873 г. ў Хаценчыцкай воласці, у складзе Картавінскай сельскай грамады Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Грыгаровіча, 26 рэвізскіх душ.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, вёска ў гміне Хаценчыцы Вілейскaга паветa Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. З 6.9.1957 г. ў Хаценчыцкім сельсавеце, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці.

Насельніцтва

  • 1800 год — 28 жыхароў, 4 двары.
  • 1897 год — 113 жыхароў, 13 двароў.
  • 1908 год — 86 жыхароў, 14 двароў.
  • 1921 год — 82 жыхары, 12 двароў[3].
  • 1931 год — 88 жыхароў, 16 двароў[4].
  • 1960 год — 64 жыхары.
  • 2008 год — 9 жыхароў, 7 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be