wd wp Пошук:

Хізы

Хізы́[1] (польск.: Chizy[2], трансліт.: Chizy, руск.: Хизы) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[3].

Хізы ў розны час сваёй гісторыі былі ваколіцай, вёскай, сяльцом, сялом і потым вёскай у Свяцілавіцкам сельсавеце Веткаўскага раёна (раней — Хізаўскага сельсавета Свяцілавіцкага раёна) Гомельскай вобласці Беларусі.

Этымалогія назвы «Хізы» верагодна ад «хаціны» — сціплае жыллё (у гаворцы яго насельнікаў)[4]. У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (81 сям’я) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.

Размешчана у 31 км на паўночны ўсход ад Веткі, 56 км ад Гомеля. Гідраграфія — у паселішчы Хізы цячэ рака Беседзь, прытока ракі Сож.

Гісторыя

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (10 насыпаў — 1,2 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Дзедное). Хізы ставіцца да Палесся. У часы Кіеўскай Русі — гэта землі племя радзімічаў. У перыяд панавання Рэчы Паспалітай была ў валоданні вядомай «сожскай шляхты» (ад ракі Сож) фармавалася нараўне з «друцкай шляхтай» (ад ракі Друць) спрадвеку з этнічных беларусаў. Па Інвентары Чачэрскага староства вядомая з 1726 года як ваколіца Хізы Чачэрскага староства[5] Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага правінцыі Рэчы Паспалітай. У 1726 г. ваколіца Хізы налічвала 13 дымоў баяраў чачэрскіх, якія былі на «службе першай» (у рэестры баяраў чачэрскіх Хізы былі трэцімі сярод іншых)[6]. І штогод Хізы плацілі падатак: 200 злотых «гібернага» падатку (ад баяраў, шляхцічаў) адрознівалася ад «цяглавага падушнага» падатку (з сялян). Гаспадарамі гэтых 13 дамоў (dym) «служылых людзей» у 1726 г. вёскі Хізы былі (з польскага тэксту захавана транскрыпцыя): Мірон Лапіцкі, Міхей Шілонек, Грішко Шілонек, Косцюк Атрохов, Карп Атрохов, Васіль Ловчок, Семен Янков, Міхал Мішчонек, Марко Мешчонек, Кузьма Драгуньонек, Левон Драгуньонек, Самус Крапшахо, Арасім Седровач.

За 1730 г. i 1765 г. (парафія ў 1765 г. - Гомельская) уладальнікамі Хізы былі шляхцічы Рэчыцкага павета Лапіцкія: Сымон, Андрэй, Пракоп, Салівон, Міхаіл, Ермалай, Якуб, Ян, Раман[7].

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) ваколіца Хізы — у складзе Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. Згодна з Эканамічнымі заўвагамі Генеральнага межавання 1783 года Хізы яўляліся шляхецкай ваколіцай «агульнага валодання»[8] прозвішчаў: Лапіцкі, Крупскі, Бекарэвіч, Кунцэвіч, Аўсеевіч, Маліноўскі, Шалюта[9]. З 1785 года — яе часткай валодаў памешчык Дамінік Маліноўскі. Мешчанін Лапіцкі валодаў ў 1831 годзе 108 дзесяцінамі зямлі. У створаным ад ваколіцы Хізы паселішчы Хізаў памешчык Чарапанаў ў 1876 годзе валодаў 423 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млыном і сукнавальняй. Жыхары ваколіцы Хізы вызнавалі хрысціянскую веру ў грэка-каталіцкай канфесіі (уніяты), наведвалі храм у суседняй шляхецкай ваколіцы Грамыкі і Жалезнікі (і інш.), якія былі прымусова пераведзены пасля польскага паўстання (1794 г., 1830 г., 1863 г.) ў Праваслаўную канфесію. Не выпадкова у 1835 годзе пабудавана драўляная праваслаўная царква і ў Хізах. Згодна з рэвізскімі казкамі 27 снежня 1864 года жыхары ваколіцы Хізы Крупскія ўтварылі побач ваколіцу Гарысты (Гарусты) і Малкаў. Паводле перапісу 1897 года ў Хізах змяшчалася школа граматы. З 1900 года гэта вёска і ваколіца ў Рэчкаўскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. На момант 1910 года агульнае валоданне жыхарамі Хізы складала 2753 дзесяціны зямлі. Жыхары прыпісаны да Грамыцкага ужо праваслаўнага царкоўнага прыходу. Да паштовай-тэлеграфнай канторы ў мястэчку Ветка 20 вёрст, да валаснога праўлення ў рэчках — 10 вёрст. Жыхары вёскі Хізы прымалі ўдзел у Айчыннай вайне 1812 года, ў Першай сусветнай вайне і ў грамадзянскай вайне 19181921 гг. Пасля знішчэння Хізаўскай праваслаўнай царквы камуністычным рэжымам жыхары вёскі Хізы наведвалі царкву ў Рэчках, да ліквідацыі яе царкоўна-парафіяльнага савета ў 1920-х гадах. У 1926 годзе працавалі пачатковая школа, паштовы пункт, крама. Адміністрацыйна з 8 снежня 1926 года па 1992 год — гэта цэнтр Хізава-Гарыстаўскага сельсавета, з 1927 года — Хізоўскага сельсавета Свяцілавіцкага раёна, з 4 жніўня 1927 — Веткаўскага, з 1935 года Свяцілавіцкага, з 17 снежня 1956 г. Веткаўскага, з 25 снежня 1962 года Гомельскага, з 6 студзеня 1965 Веткаўскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавалі 3 ветраныя млыны (з 1924-1926 гадоў) і кузня. У 19371938 гады савецкіх рэпрэсій былі пацярпелыя ад камуністычнага рэжыму жыхары вёскі Хізы. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1942 годзе акупанты забілі 11 жыхароў і ў 1943 годзе спалілі палову вёскі. Жыхары вёскі прынялі актыўны ўдзел у партызанскім руху ў 1941—1943 гадах. Пасля 1945 г. у Хізах дома аднаўлялі, наладжвалі мірнае жыццё. У баях за вёску загінулі 38 савецкіх салдат, у памяць аб загінуўшых у 1953 годзе ў цэнтры вёскі быў усталяваны абеліск. 73 жыхара загінулі, змагаючыся на Беларускім фронце (заклік Свяцілавіцкага РВК). У 1959 годзе вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Зарэчны» (цэнтр — вёска Гарысты). Размяшчаліся сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Насельніцтва

У ваколіцы Хізы на момант 1927 года запісана пражывала «167 велікарусаў» (запісана з нацыянальнасцю «велікарусы» хоць ужо была абвешчаная афіцыйнае дзяржава «Беларуская ССР» — афіцыйна беларусаў там прызналі пазней), іншых — 4. Вялася 171 асабістая гаспадарка. Было 379 мужчын, 423 жанчыны. У 2011 годзе — жыхароў няма.

ваколіца Хізы (сел:Хизы) на карце 1783 года

Дынаміка засялення:

  • 1726 г. — 13 дымоў.
  • 1847 г. — 99 двароў.
  • 1868 г. — 107 двароў, 655 жыхароў.
  • 1897 г. — 164 двара, 960 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1910 г. — 127 двароў (427 мужчын, 386 жанчын)
  • 1926 г. — 171 двор, 802 жыхара.
  • 1959 г. — 465 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1992 г. — жыхары (81 сям’я) пераселеныя.

Геаграфія

На поўначы і захадзе Хізы мяжуюць з лесам, на поўдні — тарфяны заказнік. Старадаўнюю шляхецкую ваколіцу «Хізы» і утвораныя ад яе селішчы адрознівалі па тапаграфічнай карце да 1917 года:

ваколіца Хізы (Chizy) на карце 1874 года
  • № 3885 — ваколіца Хізы, ўласнасць грамадства мяшчан з Грамыкаў і Хізы, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, даўгата 31.29840 і шырыня 52.68340[10];
  • № 3884 — вёска Хізы, грамадства сялян Хізы, Рэчкаўскага і Грамыцкага праваслаўных прыходаў, даўгата 31.30770 і шырыня 52.67840;
  • № 1552 — ваколіца Гарысты, ўласнасць мяшчанская, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, Жалезніцкі праваслаўны прыход, даўгата 31.2755 і шырыня 52.7037[11];
  • № 3881 — сяло Хізаўа, царкоўная зямля Доўскай воласці, Хізаўскі праваслаўны прыход, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні, даўгата 30.60930 і шырыня 53.10000;
  • № 3880 сяло (слабада) Хізаўа, Хізаўская сельскае грамадства, воласць Доўская, Хізаўскі праваслаўны прыход, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні даўгата 30.60930 шырата 53.10000;
  • № 3879 фальварак Хізаў, ўласнасць дваранкі Л. М. Чарапанавай, Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні даўгата 30.60870 шырата 53.10640;
  • № 3883 ваколіца Хізаўская Гута, мяшчане Хізаўскай гуты, Рэчкаўскі праваслаўны прыход, Гомельскі павет Магілёўскай губерні даўгата 31.23834 шырата 52.69583;
  • № 3882 вёска Хізаўская Буда, Хізаўскае сельская абшчына, воласць Доўская, Хізаўскі праваслаўны прыход, Рагачоўскі павет Магілёўская губерня, даўгата 30.62850 шырата 53.12760.

Транспартная сетка на момант 1910 г. — дарога ў Рэчкаўскае валасное праўленне. На момант 1927 г. — на адлегласці 16 вёрст знаходзілася прыстань і прыпынак парахода каля мястэчка Ветка, і рынак (кірмашовы пункт). Да г. Гомеля — 40 вёрст. Цяпер — транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Свяцілавічы — Гомель. Планіроўка складаецца з амаль прамалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. (польск.)  Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, Warszawa, 1900 roku, tом XV cz.1. — str. 305.
  3. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021. (руск.)
  4. стр. 391 (Хизы), “Краткий топонимический словарь Белоруссии”, изд. БГУ, Жучкевич В. А., г. Минск, 1974 г. (руск.)
  5. стр.341, «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», выпуск 28, г. Витебск, 1900 г., губернская типо-литография. (руск.)
  6. стр.32, «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», выпуск 28, г. Витебск, 1900 г., губернская типо-литография. (руск.)
  7. (руск.)  Тариф Речицкого повета 1730 (подчеркнуто) и 1765 г. // Анищенко Е. К., «Шляхта Речицкого повета: список XVIII ст.», Мн. : Изд-во В. Хурсика, 2015 - 296 с. - ISBN 978-985-7025-40-4
  8. «Российский Государственный Архив Древних Актов» (ф.1355 оп.1 д.727 л.153)
  9. с.80-99 (Спісы шляхты Могілёўскай губерні — Рогачоўскі павет), «Архіварыус», выпуск № 7, БелНДІДАС, Мінск, 2009 г. (Зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў) серыя «Гісторыя, архівазнаўства, крыніцазнаўства»
  10. Список населенных мест Могилевской губернии, литеры М-Я (руск.)
  11. Список населенных мест Могилевской губернии, литеры А-Е (руск.)

Крыніцы

  • с. 253, Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632 с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Рапановіч Я. Н., Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — С.173.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с ISBN 985—458-131-4.
  • «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаускага р-на. У 2-х кн.» Мінск, 1997 г., кн. 1-2;
  • «SLOWNIK GEOGRAFICZNY» KROLESTWA POLSKIEGO I innich KRAJOW SLOWIANSKICH, WARSZAWA (1880—1914), 1900 roku, tом XV cz.1, str. 304—305; (польск.)
  • том IV, «Географическо-Статистический Словарь Российской Империи», составил по поручению Императорского русского географического общества действительный член общества П. Семенов, г. Санкт-Петербург, 1873 г.; (руск.)
  • под. ред. Г. П. Пожаров, «Список населенных мест Могилевской губернии», г. Могилев, 1910 г., с. 48; (руск.)
  • «Список населенных мест Гомельского округа», Гомельское окружное статистическое бюро, г. Минск, 1927 г., с.70-71; (руск.)
  • «Гісторыя Беларусі (ў шасці тамах). Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.)», г. Мінск, «Экаперспектыва», 2004 г., Т. 3, с. 302—303;
  • «Современный толковый словарь русского языка», Ридерз Дайджест, г. Москва, 2004 г. ISBN 5-89355-108-7, c. 122, 903; (руск.)
  • Карта плотности загрязнения территории Ветковского района цезием-137(недаступная спасылка), административная карта Ветковского района Гомельской области (Институт радиологии РНИУП, паспорт Ветковского района Гомельской области) (руск.)
  • Марцэлеў С. В., рэдкалегія Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш., «Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя». г. Мінск, БелЭн., 2004 г., ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0, Т. 1, кн.1. Гомельская вобласць, с. 253;
  • «Памятная книжка Могилевской губернии», составлена Могилевским Губернским Статистическим Комитетом, г. Могилев, 1853—1916 г.; (руск.)
  • «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске и изданные под редакцией и. д. архивариуса сего архива Дм. Ив. Довгялло», губернская типо-литография, г. Витебск, 1900 г., выпуск 28, с. 26-89; (руск.)
  • с.80-99, «Архіварыус», выпуск № 7, БелНДІДАС, Мінск, 2009 г. (Навуковае выдание) серыя «Гісторыя, архівазнауства, крыніцазнауства»
  • «Памяць. Гіст.-дакум. Хроніка Веткаускага р-на. У 2-х кн.», г. Мінск, 1997 г., кн.1, с. 185;
  • На фрагменце карты 1874 года (на польскай мове) вёска Хізы (Chizy): Ausg. 1874. Helioaravure in Kunfer (Preis 60 kg.). Vervielfaltiqt durch Umdruck vom Steine. Schnellpressen — Druck. Mafsstab 1:300.000. (польск.)
  • На фрагменце карты 1783 года ваколіца Хізы «сел:Хизы» (на рускай мове): (№ 105 часть IV-я «от E до A») «Межевания Генерального плана Рогачевского уезда Могилевской губернии» (Могилевского наместничества Рогачевского уезда часть III-я «от D до E») Российской империи 1783 года. Масштаб: 1 английский дюйм = 2 версты. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Веткаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be