Цеалін (Ваўкавыскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цеалін.
Цеалі́н[1] (трансліт.: Ciealin, руск.: Теолин) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з сярэдзіны XVIII ст. У 1796 г. маёнтак Цеалін, які належаў Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ, пражывалі 7 шляхціцаў, 2 вольныя селяніны і 43 прыгонныя. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 121 жыхар. Захаваўся палацава-паркавы комплекс XVIII—XIX ст., які належаў Грыбоўскім. Размешчаны на левым беразе р. Рось. Плошча каля 8 га. З 1947 г. у ім размешчаны санаторый «Рось» (да 1983 г. — дом адпачынку).
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 30 двароў, 119 жыхароў.
Інфраструктура
Крама, аддзяленне сувязі
Славутасці
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Тавалі́н
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цеалін (Ваўкавыскі раён)
- Цеалін (Ваўкавыскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.