wd wp Пошук:

Церахоўка (Слаўгарадскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Церахоўка.

Церахо́ўка[2] (трансліт.: Cierachoŭka, руск.: Тереховка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, у 20 км ад Слаўгарада. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. Насельніцтва 105 чалавек у 55 дварах[1]. Побач з вёскай пачынаецца рака Пацэя.

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[3].

Назва

Назва паселішча паходзіць ад імя Церах. Паводле падання, вёска атрымала назву ад імя панскага арандатара (рандаціля), які арандаваў у пана зямлю з вёскай.

Гісторыя

У 1884 у Бычанскай воласці Быхаўскага павета, 65 двароў, у тым ліку 1 кавальскі, 261 жыхар, жыхары 3 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1910 належала Церахоўскаму сельскаму таварыству, 95 двароў, 672 жыхары. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыхода. У 1912 існавала аднакласная царкоўна-прыходская школа. У 1926 — 825 жыхароў. У 1961 у складзе Гайшынскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 2010 год — 108 чалавек
  • 2007 год — 61 двор, 124 чалавекі[5]
  • 1999 год — 154 чалавекі
  • 1926 год — 825 чалавек[4]

Выбітныя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Архівавана 24 лістапада 2015. (руск.)
  4. 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 584.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. — 542 с. ISBN 978-985-11-0452-5.С. 174
  6. Ламачэнка Іван Мікалаевіч Архівавана 26 жніўня 2018.
  7. Ломаченко Иван Николаевич (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be