Церуха
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Церуха (значэнні). Церуха́[1] (трансліт.: Cierucha, руск.: Терюха) — вёска ў прыгараднай зоне, на рацэ Церуха́[2], за 21 км на поўдзень ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Цяруха, на аўтадарозе Гомель — Чарнігаў. Цэнтр Цярухскага сельсавета.
Інфраструктура
Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, медыцынская амбулаторыя, аддзяленне сувязі, кафэ, крама, комплексны прыёмны пункт. Каля вёскі кемпінг для аўтатурыстаў (зачынены), мужчынскі манастыр і дом для састарэлых.
Славутасці
- Мемарыяльная дошка на доме ў якім жыў з 1951 па 1997 год пісьменнік Іван Шамякін.
Вуліцы
- Валогіна
- Кааператыўная
- Чырвонаармейская
- Новая
- Перамогі
- Пушкіна
- Савецкая
- Стаханаўская
Насельніцтва
- 1773 — 20 двароў.
- 1798 — 178 жыхароў.
- 1816 — 47 двароў, 217 жыхароў.
- 1834 — 54 двары, 460 жыхароў.
- 1885 — 112 двароў, 669 жыхароў.
- 1897 — 147 двароў, 894 жыхары (паводле перапісу).
- 1909 — 182 двары, 1174 жыхары.
- 1926 — 239 двароў.
- 1959 — 834 жыхары (паводле перапісу).
- 2003 — 272 двары, 809 жыхароў[2].
- 2004 — 270 двароў, 783 жыхары.
Вядомыя асобы
- Васіль Ермакоў (1845—1922) — член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук, з 1899 г. — заслужаны прафесар
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 107.
Спасылкі
- Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар І. Шамякіна(недаступная спасылка)
- Надвор’е ў Церухе
- На базе детского дома — дом престарелых
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.