wd wp Пошук:

Ціраспаль (Віцебск)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ціраспаль (значэнні). Ціраспаль (трансліт.: Ciraspaĺ, руск.: Тирасполь) — былы пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіў у склад Заронаўскага сельсавета. З 1966 года ў складзе Віцебска.

Гісторыя

У XVIII ст. з’яўляўся цэнтрам дзяржаўнага маёнтка. Потым быў уласнасцю Цеханавецкіх, Пацаў (здавалі ў арэнду). У 1878 г. належаў купцу Фрыдрыху Іванавічу Кронбергу. У маёнтку было 2064 дз. зямлі[1].

У пачатку XX ст. знаходзіўся ва ўласнасці Яўгена Андрэевіча і Мікалая Фрыдрыхавіча Кронбергаў. У маёнтку было 1600 дз. ворнай зямлі, 620 дз. няўдобіц і 415 дз. — пад лесам[1]. У 1906 маёнтак Церасполле ўваходзіў у Мішкаўскую воласць Віцебскага павета[2]. У маёнтку размяшчалася валасное праўленне[1].

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Віцебскага сельсавета Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР[3]. З 22 снежня 1960 года вёска ў складзе Заронаўскага сельсавета Віцебскага раёна[4]. У 1966 годзе ўвайшоў у склад Віцебска[5], у Чыгуначным раёне горада. На тэрыторыі былога пасёлка вуліцы Шумілінская, 1-я — 6-я Ціраспальскія, Ленінградская (да 1973 — Гарадская шаша)[2].

Страчаная спадчына

Сядзіба не захавалася. Да нашага часу захаваліся некаторыя дрэвы панскага парку і сажалка[1].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Півавар М. В. Ціраспаль // Сядзібы Віцебшчыны. — Мн.: БелЭн, 2020. — 256 с. — ISBN 978-985-11-1202-5.
  2. 1 2 Тирасполь // Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1
  3. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Мішкава і пасёлка Ціраспаль у мяжу горада Віцебска ад 17 мая 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).

Літаратура

  • Тирасполь // Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Віцебска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be