wd wp Пошук:

Чырвоная Слабада (Салігорскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чырвоная Слабада.

Чырво́ная Слабада́[2] (трансліт.: Čyrvonaja Slabada, руск.: Красная Слобода, да 1923 года — Вы́зна) — гарадскі пасёлак у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Чырвонаслабодскага сельсавета. Насельніцтва 3 898 чал. (2017)[3].

Знаходзіцца на рацэ Вызенка непадалёк ад Чырвонаслабодскага вадасховішча, за 30 км у напрамку на паўночны захад ад горада Салігорска і чыгуначнай станцыі Салігорск, за 163 км ад Мінска[4]. Аўтадарогамі злучаная з Лунінцам, Слуцкам, Салігорскам.

Гісторыя

Вядома як вёска Вызна Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага, затым мястэчка, належала Алелькавічам, з 1612 года — Радзівілам, з 1793 года — Вітгенштэйнам, пазней Гогенлоэ.

З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр Вызненскай воласці Слуцкага павета. У 1897 годзе дзейнічалі народнае вучылішча, пачатковая школа, бальніца, царква, капліца.

3 студзеня 1923 года пераназваная ў Чырвоную (Красную) Слабаду. У 1924—1959 гадах — цэнтр Чырвонаслабодскага раёна. З 1938 года — гарадскі пасёлак. З 27 чэрвеня 1941 па 30 чэрвеня 1944 года Чырвоная Слабада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй[4]. Акупанты знішчылі тут 420 жыхароў[4]. З 1959 года пасёлак у Старобінскім, з 1962 года — у Любанскім, з 1965 года — у Салігорскім раёне.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Славутасці

Мікалаеўская царква ў 1925 годзе

Страчаная спадчына:

  • Свята-Мікалаеўская царква — згарэла ў 1877 годзе, адбудавана ў 1897 годзе, зруйнавана ў 1937 годзе[4].

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 3 4 5 6 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  5. Беларусь, 1995
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Салігорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be