Чырвоны Араты (Бярэзінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чырвоны Араты.
Чырво́ны Ара́ты[1] (трансліт.: Čyrvony Araty, руск.: Чирвоный Аратый) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 33 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 140 км ад Мінска, каля ракі Бярэзіна (прыток Дняпра).
Бліжэйшая вёска — Міраслаўка, знаходзіцца на паўночны захад за 1,4 км ад цэнтра Чырвонага Аратага.
Транспарт
За 24 км ад чыгуначнай станцыі Тачанка на лініі Асіповічы — Магілёў.
Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 года маёнтак меў 2 двары, 26 жыхароў, піцейную ўстанову.
Да 1920-х гадоў — маёнтак Барацічы[2], уласнасць памешчыка М. Шэмета[ru].
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Уперад». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 1 вясковец. У 1980 годзе ў складзе калгаса «Беразіно» (цэнтр — в. Брадзец).
Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета[3]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета[4].
Насельніцтва
Колькасць
- 2008 год — 14 гаспадарак, 22 жыхары
Дынаміка
- 1897 год — 2 двары, 26 жыхароў
- 1917 год — 6 гаспадарак, 35 жыхароў
- 1926 год — 2 двары, 5 жыхароў
- 1960 год — 91 жыхар
- 2003 год — 17 гаспадарак, 22 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Сустракаюцца таксама варыянты Бяра́цічы (мн.), Біра́цічы (мн.)
- ↑ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Архівавана 14 чэрвеня 2021. (руск.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бярэзінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.