wd wp Пошук:

Чырвоны Курган (Буда-Кашалёўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чырвоны Курган.

Чырво́ны Курга́н[1] (трансліт.: Čyrvony Kurhan, руск.: Чирвоный Курган) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 23 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі два курганных магільніка (18 і 50 насыпаў, у 1 і 1,5 км на паўночны захад ад пасёлка) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасны пасёлак заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях каля вёскі загінулі 13 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле). У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 23 гаспадаркі, 32 жыхара.

Дынаміка

  • 1926 год — 19 двароў, 98 жыхароў.
  • 1959 год — 134 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 23 гаспадаркі, 32 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Кра́сны Курга́н, Салано́е, Сало́нае, н.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be