Шабуні (Пухавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шабуні.
Шабуні́[1] (трансліт.: Šabuni, руск.: Шабуни) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 27 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на рацэ Пяскоўка (прыток Пцічы).
Назва
Паводле георгафа і тапаніміста Вадзіма Жучкевіча, назва паходзіць ад прозвішча Шабуня, якое, верагодна, мае балтыйскую аснову šabai — часацца, круціцца (няўрымса). Слова шабуня ў беларускай мове звычайна абазначае жартаўніка, гарэзу.
Гісторыя
Шабуні належалі Радзівілам, адносіліся да Койданаўскага графства. Праз вена дачкі Дамініка Гераніма Радзівіла Стэфаніі перайшлі да Вітгенштэйнаў. У XIX ст. засценак у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1877 годзе набыты Эмерыкам Чапскім, адносіліся да дамена Самуэлева. У канцы XIX ст. тут было 12 даўніх дамоў загродавай шляхты: Паўловічаў, Булгакаў, Віктаровічаў, Шабуневічаў, Юркевічаў, Здановічаў, Каранеўскіх, Шацілаў, Бахановічаў, Пяткевічаў і Цывільскіх[2].
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.
У 1960 годзе мела статус пасёлка.
Насельніцтва
- 1897 — 10 двароў, 95 жыхароў
- 1905 — 15 двароў, 107 жыхароў
- 1960 — 94 жыхары
- 1999 — 19 жыхароў
- 2002 — 10 гаспадарак, 14 жыхароў
- 2007 — 9 гаспадарак, 10 жыхароў
- 2010 — 14 жыхароў
- 2012 — 6 гаспадарак, 9 жыхароў
Славутасці
- Касцёл Святога Роха (1796 год, драўляны) — помнік беларускага народнага дойлідства.
Спіс вуліц
- Цэнтральная вуліца
- Цяністая вуліца[3]
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Jelski A., 1890, с. 753
- ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Шабуні // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 195—196. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Jelski A. Szabunie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — С. 754. — 960 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шабуні (Пухавіцкі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.