Шамава
Ша́мава[1] (трансліт.: Šamava, руск.: Шамово) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падсолтаўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 34 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мсціслаў, за 100 км ад Магілёва, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес[2]. Каля вёскі працякае рака Рухва.
Гісторыя
Вядомая з XVIII стагоддзя. У 1737 годзе вёска ў Мсціслаўскай правінцыі. З 1777 года мястэчка, з 1784 года цэнтр воласці ў Мсціслаўскім павеце. З 1846 года ў Магілёўскім павеце, у 1861 годзе — мястэчка ў Мсціслаўскім павеце. У 1880 годзе у мястэчку дзейнічалі школа, царква, аптэкі, 30 крам, у 1897 годзе — 2 крупадзёркі, вадзяны млын, пошта, хлебазапасны магазін, 32 крамы, 4 карчмы. З 20 жніўня 1924 года да 29 жніўня 1959 года Шамава — цэнтр сельсавета ў Мсціслаўскім раёне. У 1929 годзе быў пабудаваны тарфяны завод, дзейнічалі шавецкая і сукнавальная майстэрні, млын.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў лістападзе 1941 года, ліпені 1942 года і верасні 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі палілі вёску і загубілі 500 яе жыхароў.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 1846 год — 314 жыхароў;
- 1861 год — 489 жыхароў, 105 двароў;
- 1880 год — 741 жыхар, 91 двор;
- 1897 год — 917 жыхароў, 107 двароў;
- 1940 год — 920 жыхароў, 228 двароў;
- 2003 год — 125 жыхароў, 56 двароў.
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну/
- Помнік ахвярам фашызму.
Страчаная спадчына
- Свята-Васкрасенская царква (архітэктар М. Міроненка)[4]
Вядомыя асобы
- Вадзім Рыгоравіч Астапенка (1924—1989) — беларускі хірург.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 223 (руск.)
Літаратура
- Батвіннік М. Б. Шамава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 365.
- Шамово // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шамава
Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.