wd wp Пошук:

Шарлат (Паўночная Караліна)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шарлат. Шарлат[1] (англ.: Charlotte) — горад у ЗША. Самы буйны горад у штаце Паўночная Караліна, па колькасці насельніцтва Шарлат займае сямнаццатае месца сярод найбуйнейшых гарадоў ЗША. Горад размешчаны на мяжы з Паўднёвай Каралінай у акрузе Мекленбург, адміністрацыйным цэнтрам якога ён і з’яўляецца.

Шарлат, дзе знаходзіцца штаб-кватэра самага буйнога банка ЗША — Bank of America, з’яўляецца другой па значэнні банкаўскай і фінансавай пляцоўкай ЗША і дзякуючы сваёй геаграфічнай блізкасці да паўднёвай і цэнтральнай часткі Атлантычнага акіяна ў апошнія гады ператварыўся ў важны авіятранспартны вузел на шляху ў Еўропу.

У Шарлат знаходзіцца адно з падраздзяленняў Універсітэта Паўночнай Караліны.

Клімат

Шарлат, як і большая частка паўднёвага ўсходу ЗША, мае вільготны субтрапічны клімат (Cfa паводле класіфікацыі клімату Кёпена) з чатырма выражанымі сезонамі. Зімы ў горадзе кароткія і пераважна халаднаватыя, з сярэдняй тэмпературай студзеня 4,5 °C. У сярэднім каля 58 начэй у годзе тэмпература паветра падае да нулявой адзнакі або ніжэй яе і толькі два дні, калі дзённая тэмпература не перавышае 0 °C. Самы сухі месяц — красавік. Лета ў Шарлаце гарачае і вільготнае з сярэдняй тэмпературай ліпеня 25,8 °C. Дзённая тэмпература, якая перавышае 32 °C трымаецца ў сярэднім 40 дзён у годзе. Восень, галоўным чынам, больш сухая пара года, чым вясна[2].

Клімат Шарлат
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 27,8 27,8 32,8 35,6 36,7 39,4 39,4 40,0 40,0 36,7 30,0 27,8 40,0
Сярэдні максімум, °C 10,4 12,8 17,3 22,2 26,1 30,0 31,7 30,8 27,4 22,1 16,9 11,6 21,6
Сярэдняя тэмпература, °C 4,5 6,6 10,7 15,2 19,7 24,1 25,8 25,2 21,6 15,7 10,4 5,8 15,4
Сярэдні мінімум, °C −1,3 0,4 4,1 8,3 13,2 18,1 20,1 19,6 15,8 9,3 4,0 −0,1 9,3
Абсалютны мінімум, °C −20,6 −20,6 −15,6 −6,1 0,0 7,2 11,7 10,0 3,3 −4,4 −11,7 −20,6 −20,6
Норма ападкаў, мм 87 84 102 77 81 95 94 107 82 86 80 83 1 058
Крыніца: Надвор'е і клімат

Дэмаграфія

Паводле перапісу насельніцтва ЗША ў 2010 годзе, расавы склад горада Шарлат:

Сярэдні даход на хатнюю гаспадарку ў горадзе складае $48,670, а сярэдні даход на сям’ю $59,452.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Напісанне Шарлат у адпаведнасці з пералікам буйных гарадоў у артыкуле Паўночная Караліна Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8., С.225
  2. Station: Charlotte Dglas Intl AP, NC (нявызн.) (недаступная спасылка). Climatography of the United States No. 20 1971-2000. National Oceanic & Atmospheric Administration (1 лютага 2004). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2013. Праверана November 10, 2011.
  3. http://www.voronezh-city.ru/city/int_relationships/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1768 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be