Шчучынскі сельсавет
Шчу́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Тур’я.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак (з 31 жніўня 1962 г. горад) Шчучын. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вярбілкаўскага сельсавета[1]. 23 ліпеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікабаярскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Плянты[2]. У 1966 годзе тэрыторыя былога Вялікабаярскага сельсавета (вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы) перададзена ў склад Мажэйкаўскага сельсавета, вёска Рэзы-Галаўнічы — у склад Ражанкаўскага сельсавета[3]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Каменскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, Юшкі[4]. 25 верасня 2002 года ў склад Лядскага сельсавета перададзена вёска Тапілішкі[5]. 10 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тур’я. 28 мая 2013 года вёска Першамайская ўключана ў межы горада Шчучын[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2098 чалавек[7], з іх 66,3 % — палякі, 28,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 240 Об изменении границ города Щучина и Щучинского сельсовета Щучинского района Гродненской области Архівавана 11 студзеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Шчучынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.