Шылавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шылавіцкі сельсавет.
Шы́лавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Шылавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Талькаўскага сельсавета[1]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Мсцібаўскага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Алекшыцы, Леснікі, Шусцікі[2]. 26 верасня 2006 года ў склад Гнезнаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Агароднікі, Алекшыцы, Кукалкі, Леснікі, Раднікі, Талькаўцы, Шусцікі)[3].
Размешчаны ў заходняй частцы Ваўкавыскага раёна. Адміністрацыйны цэнтр сельскага савета — аграгарадок Шылавічы размешчаны ў 3 км ад аўтамабільнай трасы Ваўкавыск — Гродна, 21 км ад Ваўкавыска, 90 км ад Гродна, 10 км ад бліжэйшага чыгуначнага прыпынку Андрэевічы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 986 чалавек[4], з іх 76,8 % — палякі, 20,2 % — беларусы, 2,0 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ваўкавыскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.