Шылавічы (Ваўкавыскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шылавічы. Шы́лавічы[1] (трансліт.: Šylavičy, руск.: Шиловичи) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Шылавіцкага сельсавета. Насельніцтва 764 чал. (2012).
Гісторыя
Упершыню Шылавічы згадваюцца ў XVI стагоддзі. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Крупскіх, Вольскіх, Весялоўскіх. У 1600 Крыштаф Вольскі фундаваў тут касцёл[2]. У 1642 Крыштаф і Аляксандра Весялоўскія перадалі мястэчка Гродзенскаму кляштару брыгітак.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Шылавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1836 у духоўным мястэчку было 13 двароў, дзейнічаў касцёл. На 1914 паселішча мела статус сяла і лічыла 36 двароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Шылавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
У 1939 Шылавічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Станам на 1 студзеня 2004 тут было 240 двароў.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1836 — 92 чал.
- XX стагоддзе: 1914 — 201 чал.
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 746 чал.; 2012 — 764 чал.
Інфраструктура
У Шылавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
Цэнтр прыватнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Шылавічы-Агра».
Славутасці
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1907—1914)
Страчаная спадчына
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1600)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Szydłowicze (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 100.
Літаратура
- Szydłowicze (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892. S. 100.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шылавічы (Ваўкавыскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.