wd wp Пошук: ⬜

Язёры

Язёры[1] (трансліт.: Jaziory, руск.: Езёры) — аграгарадок у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Язёрскага сельсавета. За 8 кіламетраў на захад ад горада Чэрыкаў, 100 кіламетраў ад Магілёва, 35 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Верамейкі, каля аўтадарогі Слаўгарад-Крычаў (3 км).

Гісторыя

7 верасня 1904 года ў маёнтку Язёры князя А. А. Абаленскага пажарам знішчаны двухпавярховы мураваны вінакурны завод з усімі апаратамі, посудам і кантрольным снарадам, а таксама скотны двор і 53 авечкі[2].

У 1916 годзе Язёрскі маёнтак быў прададзены з аўкцыёну за даўгі[3].

Да 18 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Сормаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 758 жыхароў, 264 двары (2003)

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа і дзіцячы сад
  • Дом культуры
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Азёры
  2. ↑ Памятная книжка Могилевской губернии на 1905 год (руск.)
  3. ↑ Езеры Архівавана 20 снежня 2018. (руск.)
  4. ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4.

Спасылкі

Езеры Архівавана 20 снежня 2018. (руск.) 

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be