Яскавіцкі сельсавет
Я́скавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Яскавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Ленінскага раёна ўвайшоў у склад Старобінскага раёна Мінскай вобласці[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Доўгаўскага сельсавета[2].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 590 чалавек[3], з іх 97,6 % — беларусы[4].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі тры вёскі: Вялікі Лес, Морач і Яскавічы.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 20 января 1960 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 29 мая 2012.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ленінскага раёна (Пінская вобласць) Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Салігорскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.