wd wp Пошук:

Івакі

Іва́кі[1] (трансліт.: Ivaki, руск.: Иваки) — аграгарадок у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Івакаўскага сельсавета. За 20 кіламетраў на поўдзень ад г. Добруш, 30 кіламетраў ад Гомеля. Чыгуначны раз’езд на лініі Гомель-Чарнігаў.

У 1926—1927 гадах цэнтр Івакаўскага сельсавета. З 30 снежня 1927 года па 8 снежня 1966 года Івакі ўваходзілі ў склад Гардуноўскага сельсавета[2].

У 1943 годзе спаленая, амаль уся немцамі, адноўлена пасля вызвалення.

Немцы спалiлi вёску, калi партызаны пусцілі пад адхон цягнiк з нямецкiмi салдатамi. На шчасце ніхто з нямецкіх салдат не загінуў, калі б хоць бы адзін фашыст загінуў, вёску спалілі б разам з яе жыхарамі.

Насельніцтва

  • 1160 жыхароў (2004)

Інфраструктура

  • Магазін
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

Каля вёскі курганны могільнік.

Вядомыя асобы

  • Мікалай Аляксеевіч Халяўка (1916—1998) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Добрушскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ершыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be