Іванкі (Брагінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іванкі.
Іва́нкі[1] (трансліт.: Ivanki, руск.: Иванки) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 53 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 9 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 171 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планоўка складаецца з крывалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца завулак. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана ў XIX стагоддзі перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 17 жыхароў вёскі, у памяць пра якіх у 1967 годзе ў цэнтры вёскі збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камарынскі» (цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 44 двары, 78 жыхароў.
Дынаміка
- 1959 год — 307 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 44 двары, 78 жыхароў.
- 2006 год — 41 гаспадарка, 79 чалавек, з якіх 8 ва ўзросце да 16 гадоў, 29 — у працаздольным і 42 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.